Гарчыць Чарнобыльскі палын…
Было даўно, ды ўсё ж баліць,
Балячкі гэтай час не гоіць.
Дакуль на свеце маем жыць,
Чарнобыль болем сэрцы кроіць.
Гарчыць чарнобыльскі палын,
Гучаць малебны па ахвярах,
Ды журавоў вясновы клін
Жалобна стогне на абшарах.
У скрусе людзі прэч сышлі,
Паўстаў злачынцам ,,мірны “атам.
Абшар забруджанай зямлі
Як вынік танным кілаватам.
Жытло пакінутых хацін
На дно магілаў пахавалі,
Пякельным выглядам мясцін,
Палошчуць ціха рэчкай хвалі.
На месцы вёсак дзікі лес,
Узняўся хвоямі ўгору.
Ад радыяцыі прагрэс –
Здзічэлы кут густога бору.
Час аддаляе боль высноў,
Ідзем на перад зноў заўзята.
Дзеля карысці маем зноў
Выкарыстоўваць ,,мірны”атам…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию