Гарбатная цырымонія

Грохат пачуўся – домік у руіны злёг.
Хоры хворых. Падаў попел. Снег…
Дарослыя гуляюць у вайнушку, б’юцца ў агоніі –
Дзеці пад гарматай ладзяць чайную цырымонію…

Спачатку нібы на зімоўку зляцелі ўсе птушкі,
Потым знік дзед, як пайшоў адшукаць сваю Муську.
Шэраг бавоўны прайшоў па зімоваму полі,
Кожны, хто выжыў і чуў, той сівеў усё болей.

Вось так помніць Вера пачатак Айчыннай вайны…
Помніць, сляпы як святар бараніў у начы
Янкеля, Сару дачку ад якіхсьці “Эс Эс”
Трое ўсі зніклі пад стрэлы – то пляскаў бес!

Валасы яе сталі падобны да белай авечкі,
Пасівела ад міру цяжкага, вайны вечнай.
Цяпер ужо не голадна не холадна, але сніць ўспамін,
Як фільм сярод ночы – нагадвае выбухі мін.

Дзяцінства забралі страшэнныя куля, граната,
Гармата. Гарбату гуляючы грэлі ўпарта…
Верачка верыла проста – развяжа хто бойню,
Сустрэне канец свой смяротны – бясслаўны і гнойны!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай