Фядорына гора

1. Скача сіта па палях,
А карыта па лугах.
За лапатаю мятла
Уздоўж па вуліцы пайшла.

І сякеры на світанку
Павыскаквалі з- пад ганку.
Напужалася каза,
Выпучыла вочы:
“Што такое? Растлумачыць
Мне ніхто не хоча?”

2. Быццам чорная жалезная нага,
Паскакала разам з імі качарга.

І нажам яна крычала : “Уцякай!
Гэй! Трымай, трымай, трымай, трымай, трымай!”
Рондаль жа, тым часам,
Гучна крыкнуў прасу:
“Я бягу, бягу, бягу,
Утрымацца не магу!”
Вось і чайнік за кафейнікам бяжыць,
Тараторыць, тараторыць, бразгаціць…
Ды і прасы тут бягуць, пакракваюць,
І праз лужы, і праз лужы пераскакваюць.

Працяг будзе…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай