Эшафот

Па ступеням вядуць, эшафот зачакаўся
Бо ў балоце захрос хамяком я шчакатым.
Я чаканнымі крокамі з трона ў труну,
Шкандыбаючы ўпарта, пускаю слюну, –

Бо такая чароўная гібелі плыня…
Патакаючы дэманам сёння няспынна,
Я ад болю стагнаў і ўсё думаў пра смерць.
У сямёра раз болей суддзя ліе муць:

“Папярэджваў і голас унутраны твой жа,
І не раз, а ў кожнай гадзіне па двойчы!
Не зламалі бы крылы, калі б вераб’ём
Ты не лётаў у кут, дзе калеку паб’ём!”

Са спалохам раптоўна прыму меркаванне
Пахаваных там ронінаў без адпявання:
Што магчыма сэпуку тут лепей ужыць,
Чым падзенне яшчэ раз сваё перажыць!

І так смешна пры гэтым, што думкі пра morte
Мой наведалі розум раней, чым пра торты
Як хабар і як выйсце з жахлівых мясцін,
У якія завёў сам сябе я – крэцін!

І пагрукаўшы ў пекельны горад, убачу
Прадсмяротным бы глюкам саломінку ўдачы:
Заплаціўшы тым тортам схаваць на гарэ
Абгарэлае крылле – чым цалкам згарэць!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай