Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дзяўчыначка спіць

Your page rank:

Ноч,
сціснутай сінькаю ў неба,
плёскат гітарны
па плёсам вострага месяца.

О, як разлахмаціліся
хмары зямныя…

Даві, гітарыст!

Не шкадуй ты яе кастаньет!

Хай,
дзяўчынка твая,
завірухаю
свет наш сумны,
хоч не хоч,
а раскруціць.

Ды так,
каб
у неўміручасць вачэй
памкнулася
каб
душа
і
стала амброзіяй
пойла
у кабацкіх куфлях…

Крушы гітарыст,
не шкадуй ты яе кастаньет,
пакуль
махаон
яе сэрца
дрыжаць
яшчэ
не стаміўся.

З апошнім акордам
яна захлынецца
веліччу той хвалі
валанамі неба,
і ўскіне
пераможна
галоўку…

Замры гітарыст!
Ты тут лішні,
цяпер толькі ёй,
ёй адной –
авацыі, крыкі захаплення, кветкі і ўсмешкі…

Ноч просінню ў небе,
гітара ў чахле…

Дзяўчыначка спіць,
а вам яшчэ
ехаць і ехаць туды,
дзе пачнецца тваё ніадкуль…

Сказала – не любіць,
сказала, што хутка сыдзе.

Цярпі, гітарыст,
абдымай,
беражы.

І…

Хоць бы ледзь-ледзь,
спадзявайся,
ну, што там яшчэ застаецца!

На хмары прабачэння
цуду.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *