Дзяды…

На свята восеньскіх Дзядоў
Прыходзяць прашчуры да нас,
Праз подых зімніх халадоў,
У пэўны дзень, у пэўны час.

Яны Анёлы з небыцця,
Нябёснай славы ваяры,
Вытокі нашага жыцця
І памяць даўнішняй пары.

Іх сустракае кожны дом
Святлом у покуці святым.
Дзе ў святліцы за сталом,
Сярод нашчадкаў месца ім.

Яны заўжды нас чуюць там…
Малітвай шчыраю святой.
Кранае памяць сэрцы нам,
Да іх мы горнемся душой.

Дзядоў і прадзедаў закон
Стаў абярэгам назаўжды.
Жыцця і мы спазнаем скон,
І нас паклічуць на Дзяды…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай