Дзіўныя казкі
З начнога, цёмнага неба
Злятаюць дзіўныя казкі
На мяккіх лапах, як кошкі,
Натхненне дораць адразу.
Збягу я з тленнага свету
Падчас надыходу ночы.
Пад гукі дзівоснай ліры
Душа-стваральніца крочыць.
Размеціць памер і рыфмы,
Знойдзе сюжэты і тэмы.
Вершаў падводныя рыфы
Схаваць зможа часа вэлюм.
У радках растворыцца смутак,
Казкі раскажуць аб шчасці,
Боль зачыню у скарбонцы,
У вершы прыбаўлю жарсці.
Світанак стуліць мне вейкі,
Лягу у сваёй пасцелі.
Засну і зноў будзе сніцца
Пяшчота карцін пастэллю.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Дзіўныя казкі'
Светлана Поцелуева
24.12.2022 - 17:57Новогоднее настроение усиливается!
Жанна Улахович
25.12.2022 - 11:43Большое спасибо, Светлана!