Дзень сыры. . .
і дзень сыры і ноч турма
і смутак уе ўва мне гняздо
Душа як п’яная пляце
Лёс гэта быццам як сцяна
Адолець што не змог ніхто
А на дваре вясны пачатак
Даўно забытае цяпло
і снег нулём – зімы астатак
і вецер ціха сеў у сядло
Праменні сонца бы ў страю
Вярба стаіць як то вясло
А лужыны жуюць пад рабізну
Чым неба на зямлі іх напаіла
і сажалка
Яшчэ пад лёдам як бяльмо
і рэчкі ў гушчары блакітная жыла
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию