Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

ДЗЕДАЎ ПРАЛІК.

Дзед Мікола пасеяў грэчку,
За кустамі,каля рэчкі,
Для таго,каб пчол прывабіць,
Вулей побач ён паставіў,
Каб туды пчолы заляцелі,
Бо ўнукі мёду захацелі.
“Ну вось,насіце ў яго мядок,
Як грээчка выпусціць свой цвяток,-
Сказаў і ўсміхнуўся ў бараду:-
Я ў канцы лета сюды прыйду”.
Ды дзед у справе той пчалінай
Не разабраўся чын па чыну,
Як трэба бізнес ладзіць гэты.
Вучыцца доўга,пройдзе лета.
Галоўнае-была б ахвота,
Невялікая тут работа.
Гэта ж не сеяць і не касіць,
Было б чаго і куды насіць.
Але вось тут жадання мала,
Каб справа гэта працавала.
Яшчэ патрэбна нешта знаць,
Каб за хвост удачу тут спаймаць.
Спачатку трэба пчол тых злавіць,
Затым у вулей іх асадзіць.
Трэба прывязаць вузы ў рамку
Ды запоўніць пчаліну хатку.
Затым праз тыдзень-два паглядзець,
Як наогул праца там ідзе,
Бо могуць развясціся трутні,
Не прынясуць вады са студні,-
Тады без мёду застанешся,
Зусім у дурнях апынешся.
Яшчэ,каб пчалаводам быць,
Справу гэту трэба палюбіць.
Бо пчолка-Божае стварэнне,
Паважае благаславенне.
З ёй трэба з ласкай абхадзіцца,
Тады будзе яна вадзіцца.
Гэтага дзед на ўлік не ўзяў,
Вулей пусты лета прастаяў.
Пчолі насілі не ўлавушку,
А да суседа,за гарушку.
Унукі засталіся без мёду,
Так не адчуўшы асалоды.
Але грэчка ўсіх здзівіла,
Вельмі шчодра урадзіла.
Кожны дзень дзед у ступе стукаў,
Гатаваў кашу унукам.
А вывод можна зрабіць тут так:
Каб не папасці дужа ўпрасак,
Разводзьцегэтых пчол усе
І сейце грэчку па вясне.
Будзеце заўжды з пчаліным мёдам
І мець удосталь асалоду.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *