Дзедаў дом…

Жывы душою Дзедаў дом
Выток любві, надзеі, веры.
З любоўю шчырай і цяплом
Да нас адкрыты яго дзверы.

Ён ацаляе душу нам,
Узносіць дух, гартуе волю,
Блішчыць святлом аконных рам
І асвячае нашу долю.

А сэрца ў доме гэта печ,
Калі яна агнём палае,
Халодны дух сыходзіць прэч
Ад сну хаціна ажывае.

Яна сустрэне нас цяплом
З вандроўкі, з дальняе дарогі,
Атуліць час чароўным сном,
Сагрэе сэрца ад знямогі.

Жывы душою дзедаў дом,
Пакуль жыве ў нашчадках памяць,
Пакуль гучыць малення сонм,
І прызывае сэрцы плакаць.

Ён раскрывае нам спазнаць
Радзімых сцен святую сілу
І шлях у сэрцах захаваць
Да тых сядзіб, да тых магілаў.

Жывы душою Дзедаў дом,
І мы бясконца ў гэта верым:
З любоўю шчырай і цяплом
Да нас адкрыты яго дзверы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай