Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дзеці!

Your page rank:

Дзеці! Глытайце фенібут,
На нос чапляйце пацеркі,
Ты без прыкрасаў як без рук,
Зато на целе фанцікі,

Люстэрка сёння сябар,
Заўтра — зюзя гадкая,
Бо на твары новы кратар —
Так таналка вадкая!

Замялюеш, прыхаваеш —
І ніхто не скажа,
Што марай стаці марыш,
Унутры — пачуццяў каша,
Асаблівая ты наша!
“Непаўторная знічка Лёля!
Буду любіць цябе заўжды!” —
У снах пачуеш толькі,
Пакуль вальс правяць вужы!
Яны звязалі-аплялі хату
Куфар пандоры — усё жывое,
Як адчыніць? Даць плату —
Мазахізм душы, панове.
Каштоўна яго прыхавала,
За ім палюе Антыхрыст,
Яго заўсёды мала,
Згубіць гэта Wunder ist!
Стыльнае самалупцаванне,
А шкадуеш сябе, тым больш
З іншымі параўнанне!
Любое слова — бяры нож,
Так чырванню пасцеліш
Ложак з болю і суму,
Ганарыстасцю сцены беліш,
Прыемных пакутаў думку!
Так міла прызнавацца:
“Я грэшна заняпалы бог”
Але ад братцаў:
“Дык не, ты проста лох!”.
З Днём нараджэння, крыўда!
Спіш спакойна і маеш
Нагоду думак брыдкіх,
Цяпер ты сябе вельмі дбаеш!
Але наваколле ў бедах караеш…

Дзеці! Душы атрута
Ва ўсіх людзях хаваецца,
Не адна твая ў пакутах
Бяда доўга ганяецца!

Годзе з сябе ствараць бога,
Тваё гора — міраж нявечны,
Усім патрэбна дапамога,
Ты не канчатковы агеньчык!

Карацей кажучы,

Дзеці! Што ў масках сумных,
Маскарад канчайце,
Маці прыйдзе без хвілін дзвюх,
У хаце лепей прыбірайце…

02.04.23

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *