Думкі
Чакаю. Усё жыццё амаль чакаю.
Здаецца так, што час калісьці мне
Крыжом паставіць лёс у бяздоннай прорве краем,
Дыхне ў спіну водарам няўдачы на стале.
Размыла контуры шчаслівага працягу,
І будучае бачна скрозь туманнае акно.
Далонью пацягнуся ў цемру вычварнага саду,
Яскравым полымем заззяе зорка мары аднаго.
Вось-вось — і пальцам дакрануся да жадання,
Але ці сапраўды патрэбна гэта мне?
Ці выбар правільны, ці ўсё раблю я “файна”,
Альбо ўсё попрак маёй долі, быццам бы ва сне?…
Вусцішна дакрануцца… Што як аппякуся?
Ды раптам радасці праменьчык — нібы мук вуголле…
Сумнення ў думках — моўчкі станаўлюся,
І сэрца нешта скоўвае, і ў грудзях больш не вольна.
Уночы попрак сну засядуць думкі комам.
Трываласць дужую — яе не пазычаць —
Знянацку страціла ва ўсю, і не даю амаль нікому
Сапраўдны свет бясконцы ўнутраны пазнаць.
Шчаслівым людзям не перашкаджаюць думкі,
Бо не хвалююцца па дробязі, забыўшы пра сябе.
А да мяне раз-пораз прыйдзе роздум пра стасункі,
Пра будучыню, свет і што загатавана мне.
Жнівень 2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Ілья Мурашка
22.11.2025 - 21:31Добры дзень шаноўная аўтарка. Мне спадабаўся ваш верш. Усе мы чакаем шчаслівага у гэтым жыцці,час ад часу сумняваемся ці ідзе нешта усё добра і робім мы нешта правільна,што добра адлюстравана у радках вашага верша. Яшчэ мне спадабаліся радкі пра начныя думкі.Буду чакаць вашых новых вершаў