Думкі, словы, вершы…
Думкі мае сыходзяць з вуснаў, і нясе іх далёка паветра.
Я бы сказаў значна болей, калі б не запісваў іх тэкстам.
Літары не дапамагаюць паэту– толькі яго калечаць.
Я бы сказаў значна болей, калі б разумелі мы сэрцам.
Вачамі ўбачыш– у галаве зразумееш,
Але што застанецца праз тыдзень-другі?
Калі ты пачуеш і сэрцам адзначыш,
То пачутае слова кране да глыбіні.
Я бы сказаў значна болей і пастараўся бы ўсё запісаць,
Але вершы патрэбна слухаць, а не ў кніжцы радкамі чытаць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать