Думкі…
То – увысь, да аблок,
То – уніз, да вады.
Думкі ўюцца ў клубок
На ўзлёт чарады.
Ты адкуль і куды?
Адусюль, назаўсёды!
Я адтуль і сюды.
Як бунтар несвабоды.
Сон сярод чарады,
Як варона бялёса.
Папярэднік бяды,
Знак па волі нябёсаў.
Вырай думак заўжды
Узлятаюць чароды.
Невядома куды?
Ні адкуюль, назаўсёды!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию