Другі дзень кермашу

Your page rank:

Сябры мае, дзень кермашу другі!
Субота. Выхадны. Дамоў мы едзем,
Па запрашэнню родзічаў сваіх
У жалобнай зразу пабылі бяседзе.
На могілкі спачатку зазірнулі,
Бацькам маім зрабілі помнік новы,
З яго нам усміхнулася матуля,
Напэўна, спадабаўся, адмысловы.
У Жыткавічах трохі пабылі,
Крывянкі прыкупілі там у Шруба,
Наліснікаў каструлю спажылі,
Іх знатна робіць братавая Люба.
Усё смачна ў роднай хаце за сталом,
Гучыць жаданняў светлых карагод,
І роднае для сэрца “будзьмо” зноў,
І каб даждаць Міхайло на той год.
Пытаемся адзін у аднаго
Як дзеці, як растуць гарэзы-ўнукі,
Ад печкі роднай чуецца цяпло,
І з чарачкамі зноў узлятаюць рукі.
У нас яшчэ няблізкі шлях дамоў,
Яшчэ гадзіна, трэба развітацца,
Як на радзіму выберамся зноў-
Няведама. Хацелася б застацца…
Жыццё сваёй чаргой спяшыць-бяжыць,
Не пяціцца назад, як тыя ракі,
Смяецца гаспадыня:”Будзем піць,
Пакуль не паядзім усе прысмакі!”
Брат Гена налівае чаркі нам,
І бачу вокам я адным, дарэчы,
Няма канца пузатым чыгунам,
Зноў братавая Надзя каля печы.
Не лезуць ўжо смакоткі за сталом,
Тады жартуюць гэтак на Палессі:
“Бярыце чаркі, госці. Будзьмо! П’ем!
Бо людзке дзело –піць, свінячэ-есці”
23.11.2025


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай