Дняпру.
Апушчу далоні ў Дняпро,
Набяруся сіл я тут і моцы!
Колькі б слёз і бедаў не было,
Нада мною зноўку свеціць сонца!
Бог дае мне сіл перамагчы,
Не каго-нібудзь! Сябе самую!
Ведае пра сум мой уначы,
Ведае душу маю нямую.
Я ўдзячна лёсу і Табе,
Што спаўняецца і тут мае жаданне.
Я калісьці марыла ў журбе,
Падглядзець Дняпрова хваляванне.
Бурная рака, ты наш Дняпро!
Хвалямі вядзеш размову з намі.
Ведаеш, што ў мінулым там было,
Бачыш і якімі зараз сталі.
І бяжыць вада, а час ідзе,
Шмат яшчэ пабачу хваляванняў..
Мне з табою добра, як нідзе!
Я наперад!! Да выпрабаванняў!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию