Даронікум жоўтыя зоркі…

***
Даронікум жоўтыя зоркі
Разліў па вясновай зямлі.
Ужо зацвітаюць задворкі,
Дзе вішанькі шлюб узялі.

На ўзгорку пад лесам багаткі
Мільёнамі сонцаў блішчаць,
А двухпавярховыя хаткі
Пад ранішнім сонейкам спяць.

Сусед мой выводзіць сабачку,
А той задзірае нагу.
Суседка ўпрагаецца ў тачку,
Раскідвае гной на рагу.

На Мінск ад’язджаюць машыны.
Усе пакуплялі Белджы.
Сухія палеткі Айчыны
З надзеяй чакаюць дажджы.

Даронікум жоўтыя зоркі
Разліў па вясновай зямлі…
Нізінкі вакол і пагоркі,
І чорныя скібы раллі.

06. 05. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай