Да трымцення
Ты спытаеш, чаму рука мая ў трасцы,
З-за чаго ў паламаны я рытм гавару.
Валасы ападаюць, бы лісце ў бары,
Пакідаючы выспу лысін у дваццаць.
Ад нікчэмнасці думак марных сваяцкіх
Я прытулак шукаў у натхненні, але
Панажыў сабе ворагаў, мінных палёў.
І вось так я дайшоў да дрыжыка ў пальцах.
Акрываўлена вока, круціцца стрэлкай.
Бо калісці сябе я так марыў схаваць
Ад драпежнага свету, дзе воўчая пасць.
Ну а сёння прытулак – пекла, гарэлка.
Я пачаў будаваць і нішчыць сусветы,
Каб крануцца да сонца, спасцігнуць кашмар,
Як Ікар, загуляўся, забыўся, – і з хмар
Рассыпаюцца ноты песень няспетых.
Адслужыўшы гарышчу майму як замочак,
Інтэрнэтнымі спрэчкамі рвецца мой шоў.
Рэлігійнасць забіўшы, я батлы знайшоў,
Дзе вампірам цябе кусаю за мочку.
Я працягну пісаць, каб клеткі раздоўбваць,
Паглыбляцца у змрок, каб жыццё асвятліць.
А ў расплату выгнаннік, як чорт я з капліц,
Ну а клеткі ня стала толькі нервовай.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию