Да Бога

Калісьці хачу я узяць,
уварвацца да Бога
у пылу дарожным,
у поце,
у берцах стаптаных.

Калісьці нарэшце спытаць:
“Што рабіў я такога?
Ну як жа так можна?
Ды годзе!”
Бо я — апантаны.

І чым апантаны?
Надзеяй. Адною надзеяй.
Адной толькі ёй і жыву, нібы сотню сталеццяў.

Я бачу заганы.
І цені. Бясконцыя цені.
І шлях праз чужую імглу, як праз змрок ліхалеццяў.

Але я не бачу,
не знаю уласнага выйсця.
Вагаюся зноў над бяздоннем,
над цёмнаю пасткай.

Я цешуся. Плачу.
Смяюся з пранізлівым свістам.
Як раб на прыволлі
чужым.
незнаёмым.
нянаскім.

10.12.25


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай