Цяжка выдыхнуць верш…
***
Цяжка выдыхнуць верш,
Без прычыны узрушыцца,
Бо астылай душы
Не да ўзрушаных слоў,
Бо душа як трава,
Калі скошана – сушыцца,
І маўчыць, і ў сябе
Углядаецца зноў.
І радок не заўсёды
Крычыць і крывавіцца.
І не трэба, каб раніў
І плакаў радок.
Ён бывае як сон,
Ці туманная раніца,
Ці як белы і сумны
Сухі матылёк.
Але ён як глыток,
Што ратуе у спёку,
Што дае табе сілы
На новы твой крок,
Каб заўсёды вяртацца
У ім да вытоку,
Калі дадзены Богам
Паэту выток.
31. 07. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензии на 'Цяжка выдыхнуць верш…'
Татьяна Богданович
28.07.2025 - 10:23Прыгожы верш, згодна з Вамі. Дзякуй!
Юрий Боровицкий
28.07.2025 - 12:32Дзякуй, пані Багдановіч! Шчасця вам і здароўя!
Татьяна Богданович
28.07.2025 - 20:35Узаемна!
Юрий Боровицкий
29.07.2025 - 08:40Дзякуй!