Цьмянеюць зоркі у маіх вачах…

Your page rank:

***
Цьмянеюць зоркі у маіх вачах,
Грубее слых мой, абціхае громам.
І сіла ўжо не тая у плячах,
І не лячу з анёламі над домам…

Перагарэў, як свечка, і аплыў,
Як мяккі воск агаркавы… А потым?
А потым скажуць, што паэтам быў
І здабываў сябе крывёй і потам…

24. 07. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай