Цішыня. І жнівеньская спёка…

***
Цішыня. І жнівеньская спёка.
І над садам – белы матылёк.
Шчасце недзе ёсць, але далёка.
Тут жа проста ўтульны мой куток.

Можа, ён і ёсць зямное шчасце?
Як жа яго любіць матылёк!
Мы, на жаль, не цэнім вельмі часта
Ў вокнах роднай хаты аганёк.

Цішыня. І жнівеньская спёка.
Мой утульны, родненькі куток.
І плыве кудысьці ўдаль далёка
Светлай мроі белы матылёк…

17. 08. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай