Ціхі жнівень, сумны жнівень…

***
Ціхі жнівень, сумны жнівень,
Матылёк над агародам,
Бусел на бязмоўнай ніве,
Сонца над пражытым годам.

Ціхі жнівень, цёплы жнівень,
Спелы яблык – бок чырвоны,
Днём пячэ, а ноччу лівень
П’юць разгалістыя клёны.

Ціхі жнівень, жытні жнівень,
Залаты, мядовы, стромкі,
Паплавоў, лугоў разлівы,
Як гадоў маіх старонкі…

26. 08. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай