Ціхі голас мамы…

***
Ціхі голас мамы,
Сумны голас мамы
Здаўся мне здалёку,
Нібы прашумеў.
Мілы голас мамы,
Родны голас мамы
Загубіўся ў ветры,
У вяршынях дрэў…

Мне пачуўся голас,
Мамін сумны голас,
Нібы каласамі
Жыта шапаціць.
Мне пачуўся голас,
Мамы маёй голас,
Нібы не ў магіле
Ўжо яна ляжыць…

Ясна так пачуўся
Мне матулін голас,
Хоць даўно на свеце
Без матулі я.
Хоць адзін жыву я,
Як у полі колас,
Голас мне пачуўся
І сагрэў здаля…

Ціхі голас мамы,
Сумны голас мамы
Здаўся мне здалёку,
Нібы прашумеў.
Мілы голас мамы,
Родны голас мамы
Загубіўся ў ветры,
У вяршынях дрэў…

10. 08. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай