Ціха падкраўшыся, выпадзе снег…

***
Ціха падкраўшыся, выпадзе снег,
І дрэвы прачнуцца – у белі.
Я дзякую шчыра табе за начлег
І ночы – за снег гэты белы.

Я дзякую шчыра табе за вясну –
У гэту зімовую сцюжу,
І белі на дрэвах, і нават акну
За сну майго белую ружу.

Ціха падкраўшыся, выпадзе снег
Пяшчотны і ласкавы, нібы твой смех…

04. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай