Ціха падае снег на сады і на хаты…

***
Ціха падае снег на сады і на хаты,
На яловы мой лес і на купку бяроз,
На пасёлак, на шчырыя сэрцы багаты,
І на поплаў за хатамі ў кусціках лоз.

Я чытаю, пакуль не сцямнела у хаце,
Бо сягоння на дзень адключылі святло.
Ціха падае снег, як нябесныя раці,
І каліну маю пад акном замяло.

Прагулі трактары (рамантуюць там нешта),
Значыць, зноў электрычнасць нам хутка дадуць.
Ціха падае снег… На душы так суцешна,
І здаецца, што вішні зімою цвітуць…

25. 11. 2025 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай