Цень і я – змяраем крок…

***
Цень і я – змяраем крок,
Стомленыя валацугі.
Цягне ён мяне ў свой бок,
Я яго ў другі. Па кругу
Так і ходзім дзень за днём,
Бы скаваныя навекі,
Так і па жыцці брыдзём –
Цені два, два чалавекі.

А калі я знікну першы,
Дык і ён пакіне дом.
Застануцца толькі вершы
Ценем над маім сталом.

04. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай