Цынцынаці
(жартаўлівае)
Я хацела б нарадзіцца ў Цынцынаці,
Па ангельскую шпарка гаварыць,
З адвакатам жыць у вялізнай хаце
І сыноў яму пагодкаў падарыць.
Так шкада, што лёс са мной не згодны.
Цынцынаці бачу толькі ў снах:
Адвакат сядзіць на ганку хаты годнай,
Тужыць аба мне і аб сынах.
Назапашу я даляраў на дарогу,
З’еду з дому ў Цынцынацкі край,
Адваката абдыму смурнога:
“Я ўжо тут! Давай, мяне кахай!”
*****
P. S. Усміхніцеся!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать