Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дыхаць тваім паветрам,
Oversize майго сэрца, мой боль.
Зрабіцца тваім сусветам,
Сустракаць усе навіны з табой.

Твае вочы здымаюць знямогу,
Водар цела, як вольны абшар.
Калі трэба, прымі дапамогу
Маіх думак прыгожых і мар.

Твае словы, як бэз каля дома,
Твае рукі, дзівосны твой стан
Надыхаюць паветрам, вядома,
Для мяне ты сусвет без заган.

У кавярні цяпло, ты так побач,
Кава смачная, пах да нябёс.
Водар цела – пяшчотная слодыч.
Ты мой боль, і каханне, і лёс.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *