Чужы

Галодны мой мозг хоча даследаваць сусвет…
А слімак унутры панцыру кажа “Прывет!”
Вечны Чужы сядзіць у душы і пярэчыць,
Упёрся нагамі, і вонкі не кажа канечнасць!

Людзей я шукаю… Ці не? Адзіноту чуваю?
Заблытаўся шчыра, трасуся ад ліха ў адчаю!
Мне чаю бы выпіць, курган сваёй хтоні капнуць.
Каханне, сяброўства… Чужы мой не стане на пуць…

“Не!” жа скажы ты даверу і новым прыгодам.
Нежыцца скуфам, з кіліхам – з сабою ўгода!
Згадзіся ты з ходам падзей, палажэннем вакол…
Усюды Чужы… не смучае? Дык вырві ікол!

На сцену павесь той ікол, бо дух у нём драпежны.
Уцяміш – канапа да колік даводзіць мядзведжых!
І вочы-паходні патухнуўшы, страціўшы фарт,
Убачаць – цябе абяззубіў Чужы і камфорт!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай