Чорны кот

Your page rank:

Жыву адзін я на ўскрайку лесу,
Кайфую ў самоце і цішы.
Я да жыцця не маю інтарэсу:
Асенні сплін і ў сэрцы, і ў душы.

Аддушыну знаходжу ў рабоце,
У простай: штосьці рэзаць ці капаць.
Ка мне ў госці чорны кот прыходзе
Падтрымліваць, парады мне даваць.

У вочы мне глядзіць, чытае думкі,
Мурлыча, супакойвае мяне.
Здаецца мне: не будзе паратунку.
Здаецца: адзінота не міне.

Ён болей ведае, чым я, і болей бачыць,
Катам дано таемнае спазнаць.
А я, што я? Я не магу іначай,
Як думаць аб табе ды сумаваць…


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай