Чаму сяло на прасыхае?
Чаму сяло не прасыхае?
Ні год, ні два.. амаль вякі
Не пакідае дрэнь ліхая
Яго дрыжачае рукі.
Зялёны змій народ ахутаў
І абяцае дзіўны свет.
Заве вясковых баламутаў,
Пачэсных госцяў, на банкет.
Купі бутэлечку, другую..
Прысядзь ля плота ў траве.
Няхай нічога не турбуе,
Забудзь пра клопаты свае.
Зямля – што родная калыска,
Дае ўсё – умей прасіць.
Калі няма з сабой сасіскі,
То й шчаўем можна закусіць!
А як стрымацца ад спакусы?
Ды іншых дзе знайсці забаў,
Як не мачыць у чарніле вусы
Пасля надзённых цяжкіх спраў?
Замест культурнае праграмы:
Тэатраў розных, галерэй..
Вітаюць шчыра дзверы крамы.
Заходзь, маўляў, сюды хутчэй.
Стаяць, пузырацца бутэлькі –
Там кісне з яблыкаў віно.
І кошт – сапраўдныя капейкі,
Нашмат таннейшы за кіно.
Не кажучы ўжо пра хапугаў,
Што маюць дабрадзейны твар,
А прыгандлёўваюць сівухай.
З іх вокнаў шчэміць хмельны пар.
Яны спатоляць вашу смагу
Ды ні гарбатай, ні вадой –
Нальюць бутэльку смачнай брагі,
Прытуляць к плоту… на пастой.
Ці дома ў якім карыце
Тэхнічны спірт ён развядзе,
Парэчак жменю ўсыпе й піце.
Глынеш – упадзеш… не знойдуць дзе.
А як прыняў, то ўжо нічога
Табе не трэба – ляж і спі.
Хіба каб жмак якога моху,
Мягчэй было б чым на кам’і.
Ні кошты, побыт, гаспадарка
І чым жыве твой любы край..
Пануе ў думках токма чарка
Ужо пустая? Налівай!
Раптоўна быццам голас з неба
Прамармытаў на ўсё адказ:
Раз п’юць – камусьці, значыць, трэба
П’янюшчы ўшчэнт сялянскі клас.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию