Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Чаканне нервы забівае,
Завалодваючы цалкам целам.
Чаканне сэрца уракае,
Прымушаючы біцца хутчэй.
Чаканне час расцягвае,
Ён доўгі і жудасны.
Чаканне надзею разбівае,
Як галінка на ветры дрыжыш.
Чаканне розум заблытвае,
Не ведаеш дзець сябе куды.
Чаканне целам кіруе,
Далучыўшы сяброўку-паніку.
Але чаканне памяць актывізуе,
Пачынаеш аб чымсь шкадаваць.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *