Чагосьці хочацца заплакаць…
***
(песня)
Г.
Чагосьці хочацца заплакаць…
Не сплю, бо так жыццё люблю!
Магчыма, дожджык будзе капаць
На пасялковую зямлю…
Магчыма, ўсё яшчэ магчыма:
Любіць, кахаць і цалаваць,
І на цябе глядзець вачыма,
Якімі хочацца абняць…
Твае уважлівыя рукі,
І стыль абачлівы, і сон,
Твае і страты, і разлукі,
І вуснаў сціснуты бутон…
Магчыма, ўсё яшчэ магчыма…
Ды немагчыма вечна жыць…
І непаўторны міг, што міма
Ляціць, мне нельга паўтарыць…
Не сплю, мне хочацца заплакаць,
Бо так жыццё сваё люблю…
Магчыма, дожджык будзе капаць
На пасялковую зямлю…
25. 08. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию