Б’юцца як не ўб’юцца маскалі з хахламі…

***
Помніць Харкаў і Чугуеў,
Як рабочыя ў той час
Ад германскага буржуя
Баранілі свой Данбас.
Пятро Глебка, 1936 г.

Б’юцца як не ўб’юцца маскалі з хахламі.
Б’юцца як не ўб’юцца, кроў цячэ ракой.
І ўзнікаюць хвалі, нібы то цунамі,
І хаваюць хлопцаў іхніх пад сабой.

Гэта б’юцца Гансы, гэта б’юцца ляхі,
Каб паставіць потым на калені вас.
Рвіце ж вы сарочкі, рвіце ж вы рубахі,
Біцеся ж вы насмерць быццам за Данбас.

Толькі не цягніце ў бойню беларусаў,
Нам і так хапіла ўжо ад вас усіх.
У баку застацца хочам ад спакусы,
Нам пірог не трэба – у руках чужых.

Нам не трэба біцца, каб кудысьці ўбіцца,
Лепей нам убіцца ў бульбу, ці ў хмызняк.
Ну, не зможа Днепр наш з вашай Волгай зліцца,
І з Днястром не зможа зліцца ён ніяк!

Б’юцца як не ўб’юцца рускі з украінцам.
Б’юцца як не ўб’юцца, але што дзяліць?
Развяліся б, мусіць, ды на зло чужынцам?
Можа, паасобку будуць мірна жыць?

06. 07. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай