Былое…
Гадоў жыцця стракатыя палоскі
Спрачаюцца ў адценні між сабой.
Шляхоў былых грукочуць адгалоскі,
Гамоняць то праўдзіва, то з маной.
Іх засталося ўжо няшмат са мною,
Узнёслых, сталых, мудрых і сівых.
Праз успамін з пяшчотнаю журбою
Былых гадоў, яскравых, маладых.
Гады былыя шмат чаго прыпомняць
Праз фота, чорна – белае кіно.
Дзіця, юнак, дарослай стала постаць.
Было нядаўна гэта ці даўно???
Сталеюць дзеці і растуць унукі.
Знікаюць вёскі, пухнуць гарады.
Слабеюць вочы і цяжэюць рукі
Ды ўсё ж квітнеюць у душы сады…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Богданович
02.09.2026 - 12:51Няхай сады яшчэ доўга квітнеюць, поспехаў Вам!