Быць прасцей
Я хацеў бы пісаць не гекзаметрам змрочным, прасцей…
Пастаралі пра вёску, сланечнік і добрых людзей,
Пра сонечны дзень і начное сузор’е Цэнтаўра;
Пра маці зямельку, малочнае сёння і заўтра.
Не думаць, што скажуць і глянуць, не бачыць, што бачаць
Мяне, і рагочуць. Закрыцца ў сабе будзе пачай!
Як стаць мне прывабным і лёгка смяяцца з дзяўчынай?
Разбіцца арлом, а не жыць белваронаю дзіўнай!
Пішу пра самоту, – “мо знікне”, – я поўны надзей,
Перастану азірацца на статак, і стану прасцей.
Я сам сабе бог, але той, што даслаў на распяцце!
На распуцці на дно алтара адзіноту раскіньце.
Я мог быць прасцей, але пафасна пакутаваць люблю,
І гэтым гімнам я чарговы раз самотнасць караную ў абсалют!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию