Бяжыць лета
Гуляючы бяжыць па свеце лета
Туды, дзе нараджаецца вясёлка.
Чаруе разам з сонцам над світанкам,
Расою кропіць кветкі ўздоўж прасёлкаў.
Загар з нябёсаў уміг пралье на плечы
І ў валасы ўплятае пух таполі.
Са срэбным зробіць раўчуком сустрэчу,
Які сабой упрыгожыў наваколле.
Раптоўна пырсне дожджыкам нядоўгім
І навальніцу возьме у сяброўкі.
А потым узніме сонейка праменьчык,
Асветліць яркім золатам падворкі.
Гуляючы бяжыць па свеце лета
Туды, дзе нараджаецца вясёлка…
Я буду сумаваць па ім зімою,
Калі завеі футры дораць ёлкам.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать