Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Бясконцая мудрасть

Там дзе неба ў межах зямных,
устрывожыла думы мае.
Ёсць на свеце любімае месца,
родным краем завецца яно.

Дзе туманы ўздоўж рэк,
дзе набок пакасіўшыся хаты.
І старыя бярозкі на ветры стаяць,
дажываюць свой век небагаты.

Там дзе ў пушчы зязюля спявае
манатонную песню сваю,
я душою сваёй адлятаю
і над лесам як птушка пару.

Мне стагоддзя не хопіць, каб разам,
абляцець усю тваю даўгату
ад нараджэння бачу і чую
я бясконцую мудрасьць тваю.

21:35 13.11.2021

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *