Бясконца жыць, не паміраць…

Your page rank:

***
Бясконца жыць, не паміраць –
Не нам такое выбіраць.
Мы ўсе бясконца паміраем
У тым, што самі выбіраем.

У верасні сухім і цёплым,
У ранні вераснёвым воглым,
У дні святочным і шчаслівым,
У раннім вечары санлівым.

Мы ўсе бясконца паміраем
І часу нашага не знаем.
А потым ажываем зноў
Для новых спраў і новых сноў.

Для новых слоў, для думак новых,
Для жоўтых лісцікаў кляновых,
Што так бясконца паміраюць,
Калі кляны іх зноў губляюць.

Бясконца жыць, не паміраць,
Лісты кляновыя збіраць
І ў думках плыць за жураўлямі
Над апусцелымі палямі…

27. 09. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай