Бясконца шчаслівае долі шукаю…

***
Бясконца шчаслівае долі шукаю,
А доля шчаслівая – вось яна, вось:
Валошкі ў жытах беларускага Краю
І ў сэрцы шчымлівае роднае штось.

Шчаслівая доля – прайсці цераз поле
І проста пагладзіць валошку рукой.
У жыце волошцы – раздолле і воля,
Што сіняй цячэ і бясконцай ракой.

22. 07. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай