Будзе Бог на ёй, рабяты!
Мне злодзей спаць не дазваляе —
Усё прынізіць, нагадае
Як у годзе тагачасным…
Зямля мая была пад уладай княскай…
І схадзіла ў састаў…
Той зямлі, такога княства…
Што з таго?
Цяпер што скажаш?
— я валюся ў адказ —
Можа, знікнуць мне зага́дзіш?
Ці забыцца мову ў раз?
Не, браток,
Таго не слухай,
Хто шапчэ табе ў вушы,
Што не існаваць павінен
Той куток Радзімы дзіўнай.
Той куток і мне радзіма.
Беларусь — мая краіна!
Колькі хочаш ты кажы,
Але лепшай у свеце
Не знайду табе краіны,
Хоць жадай мне смерці.
Гонар мой —
Жыццё на Ёй —
Майго сонца нават у хмарах,
Дзе ніколі не зацягне
Мароз люты, вецер кляты.
Будзе Бог на ёй, рабяты!
Проста трэба далей жыць,
І калі Радзіму любім —
Будзе нас Яна любіць.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию