Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Буду ценем

Your page rank:

Сышло зачараванне дзён былых,
Далёкіх, неразважных і цудоўных.
Я буду ценем у памяці тваёй.
Надзей не пакідай сабе любоўных.

Бо пачуццё, што спалучала нас,
Не вытрымала, адышло аднойчы.
Навошта зноў у каханне нам гуляць.
Няма жадання, засталася горыч.

Зацягнута ўсё марывам часоў.
Душа, між волі, іншы раз і тужыць.
Але прызнанні не хвалюць кроў.
Не запаліць ужо сардэчнай сцюжы.

Сышло зачараванне дзён з табой.
Я буду ценем у памяці тваёй.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *