Брэсцкая крэпасць
Мне хочацца абняць зямлю рукамі
І кропельку пяшчоты падарыць.
Сціскае сэрца,гледзечы на раны,
Што на табе амаль і не відны.
О, колькі іх,тых ран і страшных месц,
Дзе з глыбіні зямлі ляцелі стогны.
Сягоння бачу прад сабою Брэст:
Ён велічны,прыгожы,ды…журботны.
Вось крэпасць Брэсцкая-то боль і жах,
Што на тваім,зямля,адбіўся твары!
Тут назаўсёды засталіся ў вяках
І позіркі,і залатыя мары.
Іду нячутна.Першанькі сняжок
Пасыпаў на зямлю з нябёс нясмела…
-Пушысты,пачакай,дай мне зірнуць,
Каб,помнячы,душа балела!
Стаю і ў бакі я пазіраю,
А губы шэпчуць ціхенька сабе:
-Я шчасця большага зямлі не пажадаю,
Як міру з белаю расою ў траве.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию