Блукаць па лесе, збіраць грузды…

***
Блукаць па лесе, збіраць грузды,
Духмяны жнівень грудзямі піць…
З дзяцінства многа сплыло вады,
Але дзяцінства мне не забыць…

Калісьці гэтак блукаў па лесе,
Ў сасновы кошык збіраў грыбы.
Ў душы гучалі матывы песень,
Звінелі жнівеньскія дубы.

А жалуды засыпалі сцежку.
На ўзмежку лесу сядзеў, глядзеў,
Дарыў каліне сваю я ўсмешку
І разам з ёю пра штосьці пеў.

Вілася сцежка з Залесся ў Чаплін,
Вяла паўз могілкі праз масток.
Глядзела пільна з балота чапля,
І нараджала душа радок

Пра жалудок, што паклаў у кошык,
Пра дуб магутны, што так звінеў…
Перабягаў мне дарогу вожык,
А вось і сад наш, а вось і хлеў…

Блукаць па лесе, збіраць грузды,
Духмяны жнівень грудзямі піць…
З дзяцінства многа сплыло вады,
Але дзяцінства мне не забыць…

27. 08. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай