Блудны сын
Я крыж накрыж складу свае рукі
Ля радзімае хаты парога
Пра цяжкія душэўныя мукі
Распавесці хачу я да Бога
Як грашыў я, забыўшы пра неба,
Як блукаў я чужымі шляхамі,
А сягодня мне блуднаму трэба
Пакланіцца у пояс маме.
Я краіны забыўся прасторы,
Я блукаў у разорах і далях
Сенажаць прамяняў я на мора,
А любоў і спакой на медалі.
Я здарожаны рваў лугавыя
Палявыя, пахучыя травы
Маё сэрца і плача, і ные
Я жыццё сваё страціў ў забавах.
Я забыўся як у бацькавай хаце
Печ цяплом сваім ласкавым грэе
Як рупліва ўвіхаецца маці,
І прыгожа і мудра старэе,
Як за стрэхамі сонца садзіцца
І каровы дадому спяшацца,
І як раніцай збожжа іскрыцца
Сны аб будучым цёплыя сняцца.
Я крыж накрыж складу свае рукі
Ля радзімае хаты парога
Пра цяжкія душэўныя мукі
Распавесці хачу я да Бога
Як грашыў я, забыўшы пра неба,
Як блукаў я чужымі шляхамі,
А сягодня мне блуднаму трэба
Пакланіцца у пояс маме.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию