Бiпалярнае засмучэньне

Мая душа сёньня хварэе…
М. Метэрлiнк (са зборнiка “Цяплiцы”)

Душа хварэе цэлы дзень.
За што ж такое пакараньне –
Упадак духу, сьмерць жаданьняў,
I беспрычынная мiгрэнь?

На жаль, падзей далейшы ход
Мне прадказаць зусiм няпроста:
Нябачных сiлаў процiборства
Мяне турбуе кожны год –

Зьнячэўку радасьць ахапiла,
Хандра раптоўная найшла,
I зноўку ўсё ў жыцьцi нямiла,
Плыве перад вачамi мгла…

Бязладзьдзе, поўны кавардак!
Рэмiсiя пакуль ня сьвецiць,
I страшна жыць на гэтым сьвеце.
Камусьцi – сьмех, а мне – бяда!


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай