Бiблiятэка! Слова дзiўны храм…
Бiблiятэка! Слова дзiўны храм,
Дзе з чытачом на самых розных мовах
Маўклiвыя сардэчныя размовы
Нязмушана вядуць майстры пяра –
Рамантыкi Навалiс i Шамiса,
Прыроджаны эстэт Анры Бергсон,
Сапраўдны гуманiст Жан-Жак Русо
I Цютчаў, папярэднiк сiмвалiзму.
Суседнiчаюць на палiцах часу
Петрарка, Байран, Гётэ, Кальдэрон,
Суровы Дант i жартаўнiк Вiён –
Валадары славутага Парнаса!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензии на 'Бiблiятэка! Слова дзiўны храм…'
Алексей Абазовский
03.11.2025 - 20:34Тут кнігі дрэмлюць у цішыні начной,
Як птушкі ў гняздзе пад небам зорным,
І Багдановіч з сэрцам непакорным
Вядзе размову мовай залатой..
А побач Колас мудрасцю струіць,
І Багушэвіч праўду прамаўляе,
Купала з Танкам волю заклікае,
І Караткевіч казкаю звініць..
У гэтым храме вершаў залатых,
Крыніцы думак — хвалі ў жытням полі,
Радок дзе кожны — нібы промень волі..
Я чую голас продкаў дарагіх,
Які спявае песні аб зямлі,
Адзіинай той, дзе лёс і сэрца здабылі…
Владимир Стасюк
03.11.2025 - 23:29Спадабалася, што знайшла адлюстраванне беларуская тэма, цiкава атрымалася!
Тут ёсць што пачытаць i чым натхнiцца,
I сэрца хоча смагу наталiць –
Да мудрасцi стагоддзяў далучыцца,
Ад мiтуснi штодзённай адпачыць…