Белыя лілеі, жоўтыя лілеі…
***
Ілжывай паэтцы
Белыя лілеі, жоўтыя лілеі
Зрэжу і пастаўлю ў вазу на стале…
І напіша тая, што пісаць не ўмее,
Як яна шкадуе кветачкі мае.
Жаль жа свой брахлівы, смутак, шкадаванне
Аднясе ў газету, каб надрукаваць.
Хай зайздросціць курва! Буду я што рання
Тых лілей букецік для сябе зрываць.
І яна хацела б гэткія лілеі,
Але ж рукі пэцкаць трэ было б тады…
Яна вершы піша, хоць пісаць не ўмее,
Пэцкае паперу доўгія гады.
12. 07. 2025 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию