Белорусачка…
Беларусь мая зоркай свеціцца,
Зачароўвае аганёк.
Беларусачка мне прывеціцца,
Вочы колеру – васілёк!
Прыпеў:
Беларусачка! Беларусачка!
Звініць срэбраны ручаёк!
Беларусачка, светла – русая
Белавежскі наш матылёк.
Беларусачка! Беларусачка!
Прыгажэйшая на зямлі!
Беларусачка, пеўчай птушачкай
Заліваюцца салаўі.
Бліскавіцаю яркай здарыцца
І разыдзецца ў небе гром.
Беларусачкі мроя бачыцца
Як агортвае вочы сон.
Купалінкаю ночкай зорнаю
Кветку – папараць абняла,
Прыгажосць твая непаўторная,
Ружай – кветкаю ўзышла!..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию